Picture backgroundНа экскурсіі ў Дзярэчыне 

2.10.2024

Ветэраны працы Ваўкавыскай раённай арганізацыі прафсаюза пабывалі на экскурсіі ў Дзярэчыне. Першы ўспамін аб ім адносіцца да 1416 года. Што наведалі ў Дзярэчыне?

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, адноўлены ў гонар кахання. Спаса - Праабражэнскую царкву, якая рыхтуецца да свайго 160- годдзя. Музей гісторыі Дзярэчына з апантаным сваёй справай кіраўніком Генадзем Каўшом. Зусім малады парк Сапегаў. Усклалі кветкі на месцы захавання загінуўшых у вайну, сярод якіх Казбек Нурджанаў, Герой Савкцкага Саюза, які быў смяротна ранены пры вызваленні Ваўкавыска. Наведалі памятны знак яўрэям дзярэчынскага гета.

IMG 20241008 115658

Спыніліся ля мемарыяльнай калоны, дома - музея мясцовага побыту. Уражанні нашы пацвердзілі словы Францішка Сапегі:"У Пецярбургу захоладна, у Партугаліі загорача, у Англіі вільготна, у Варшаве няма з кім гуляць, толькі ў Парыжы і Дзярэчыне можна некалькі тыдняў не нудзіцца". А дзярэчынцы дапоўнілі, што гэтыя словы вялікі гонар для Парыжа.