ПАДАРОЖНІЧАЕМ РАЗАМ

2.10.2024
Вялікае княства Сула ў гэтыя ў чарговы раз гасцінна расчыніла свае ўладанні для наведвальнікаў!
У іх ліку былі члены пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа №2 г.п.Рось".
Гісторыя нашай краіны багатая і цікавая. Вельмі хочацца даведацца пра яе, як мага больш. Мы зрабілі вандроўку ў перыяд язычніцтва, наведалі млынара, купілі дахаты смачнага хлеба, завіталі ў вёску вікінгаў, дзе ў нас з’явілася магчымасць адчуць сябе сапраўднымі гаспадарамі таго часу - пракаціцца на дакары - галоўнай славутасці парка-музея.

Ад нашай экскурсіі засталіся самыя яркія і станоўчыя эмоцыі! А надвор’е толькі спрыяла нашаму адпачынку!
У год якасці ўсё павінна атрымлівацца якасна: і адпачынак, і праца. Усё на 100 %!














