“А на Вялікдзень…”

20.04.2022
19 красавіка 2022 года прафсаюзным актывам ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Канвелішскія яслі-сад-сярэдняя школа” была наладжана святочная імпрэза “Вялікдзень ідзе – вясну і шчасце за сабой вядзе”.
У велікодны тыдзень згадалі традыцыі святкавання народнага свята. Творчы калектыў педагогаў падрыхтаваў песні, народныя гульні і карагоды. Разам дружна павіталі вясну, развучылі абрадавую велікодную песню, паваражылі, паўдзельнічалі ў латарэі-сюрпрызе “А на Вялікдзень…”

















