У Дзятлаўскім раёне прадаўжаюцца сустрэчы па тлумачэнні і абмеркаванні пытанняў, якія выносяцца на рэспубліканскі Рэферэндум

31.01.2022

Чарговую з іх з працоўным калектывам дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад №1 г.Дзятлава” правёў старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага прфсаюза работнікаў адукацыі і навукі Станіслаў Фабішэўскі.

 

 

Станіслаў Баляслававіч адзначыў, што афіцыйна ўжо агучана дата рэспубліканскага рэферэндуму – 27 лютага 2022 года. Ён патлумачыў прысутным, чым яго правядзенне адрозніваецца ад правядзення выбараў. Гэта адсутнасць блока кандыдатаў і агітацыі за іх, наяўнасць агітацыі “за” вынесенае на рэферэндум рашэнне або “супраць” яго, у прыватнасці ў беларусаў будуць цікавіцца, ці прымаеце змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?

Падрабязна старшыня раённай арганізацыі прафсаюза спыніўся на трох ранейшых рэферэндумах, якія праводзіліся ў нашай краіне, нагадаў, за якія пытанні на іх галасавалі суайчыннікі. Прыняцце новай рэдакцыі Асноўнага Закона – адна з важнейшых падзей у дзяржаве, таму Станіслаў Баляслававіч заклікаў прысутных да яе далучыцца і выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю ў час галасавання на выбарчым участку.

Адзначыў, што неабходнасць уносіць змяненні і дапаўненні ў Аноўны Закон краіны прадыктавана часам і палітычнай сітуацыяй, якая складваецца вакол Беларусі. Больш падрабязна старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага прфсаюза работнікаў адукацыі і навукі спыніўся на новаўвядзеннях у Канстытуцыю, закрануў такія з іх, як захаванне гістарычнай праўды і памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, сямейных каштоўнасцяў, сацыяльна арыентаванай эканомікі, расказаў аб патрабаваннях да асобы кандыдата ў Прэзідэнты, паўнамоцтвах і статусе Усебеларускага народнага сходу.