photo 5337032040136179264 yАнлайн-школа для педагогаў, партал «УЧИМсяВМЕСТЕ.БЕЛ» — Ірына Старавойтава пра значныя праекты Акадэміі адукацыі

11.9.2025

Акадэмія адукацыі ў новым статусе працуе паўтара года.

І за гэты час вядучая навукова­-метадычная ўстанова краіны рэалізавала нямала карысных ініцыятыў і значных праектаў. Пра тое, з чым акадэмія ўвайшла ў новы навучальны год, карэспандэнт “Настаўніцкай газеты” пагутарыла з яе рэктарам Ірынай Старавойтавай.

— Ірына Анатольеўна, напярэдадні новага навучальнага года заўсёды чаканым з’яўляецца спіс абноўленай вучэбнай літаратуры. Вы да выпус­ку падрыхтавалі 28 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для ўстаноў агульнай сярэдняй і 33 вучэбныя дапаможнікі для ўстаноў спецыяльнай адукацыі. Унушальныя лічбы…

— Акадэмія адукацыі забяспечвае распрацоўку, падрыхтоўку да выпуску і выпуск вучэбных выданняў для ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі. Удасканаленне вучэбных выданняў ажыццяўляецца з улікам задач, вызначаных кіраўніком дзяржавы на рэспубліканскіх педагагічных саветах, нарадах па пытаннях развіцця сістэмы адукацыі. З 28 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі — 2 новыя вучэбныя дапаможнікі (“Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі” для 11 класа і “Асновы бяспекі жыццядзейнасці” для 3-га) і 26 перавыдадзеных, 10 вучэбных выданняў перавыдадзены ў статусе “падручнік”. Калі гаварыць пра дапаможнікі для ўстаноў спецыяльнай адукацыі, то многія з іх выда­дзены ўпершыню.

Сярод перавыдадзеных 6 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для І ступені агульнай сярэдняй адукацыі: “Працоўнае навучанне”, 1 клас; “Руская мова”, 2 клас (для ўстаноў адукацыі з беларускай мовай навучання); “Беларуская мова”, 2 клас (для ўстаноў адукацыі з рускай мовай навучання); “Чалавек і свет”, 3 клас; “Матэматыка”, 2 клас; “Літаратурнае чытанне”, 4 клас.

20 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для ІІ і ІІІ ступеней агульнай сярэдняй адукацыі — для 5 класа: “Руская мова”, “Матэматыка”, “Працоўнае навучанне. Тэхнічная праца”, “Працоўнае навучанне. Аб­слуговая праца”, “Іспанская мова” (павыша­ны ўзровень); для 6 класа: “Беларуская мова”, “Французская мова” (павышаны ўзровень); для 7 класа: “Нямецкая мова” (павышаны ўзровень), “Іспанская мова”; для 8 класа: “Нямецкая мова”, “Руская літаратура”; для 9 класа: “Беларуская мова”, “Геаметрыя”, “Руская мова”, “Нямецкая мова”, “Французс­кая мова”, “Біялогія”, “Хімія”, “Геаграфія Беларусі”; для 11 класа “Кітайская мова”.

https://nastgaz.by/wp-content/uploads/2025/09/8_FOTO_DSC_5909-300x202.jpg 300w, https://nastgaz.by/wp-content/uploads/2025/09/8_FOTO_DSC_5909-1024x691.jpg 1024w, https://nastgaz.by/wp-content/uploads/2025/09/8_FOTO_DSC_5909-768x518.jpg 768w, https://nastgaz.by/wp-content/uploads/2025/09/8_FOTO_DSC_5909-1536x1036.jpg 1536w, https://nastgaz.by/wp-content/uploads/2025/09/8_FOTO_DSC_5909-2048x1381.jpg 2048w" alt="" width="801" height="540" style="box-sizing: border-box;">

Усе перавыдадзеныя вучэбныя дапаможнікі прайшлі вопытную праверку і пры падрыхтоўцы да выпуску дапрацаваны з улікам заўваг настаўнікаў-практыкаў. У новых і перавыдадзеных вучэбных дапаможніках вялікая ўвага ўдзяляецца рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў, таму ў іх уключаны новыя рубрыкі з інфармацыяй аб дасягненнях Рэспублікі Беларусь у розных сферах грамадскага жыцця (навуцы, медыцыне, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, спорце, культуры).

Метадычны апарат вучэбных дапаможнікаў прадугледжвае актывізацыю вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў (работу з рознымі крыніцамі інфармацыі, правя­дзенне міні-даследаванняў, выкананне заданняў міжпрадметнага характару). Асаблівая ўвага пры падрыхтоўцы да паўторнага выпуску была ўдзелена вучэбным дапаможнікам па замежных мовах. Іх змест накіраваны на фарміраванне ў вучняў уменняў прадстаўляць Рэспубліку Беларусь і яе культуру ва ўмовах іншамоўнай міжкуль­турнай камунікацыі.

Электронныя версіі ўсіх вучэбных дапаможнікаў і падручнікаў, якія рэкамен­даваны да выкарыстання ў адукацыйным працэсе, размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле https://e-padruchnik.adu.by.

Акрамя таго, да новага навучальнага года падрыхтаваны 23 метадычныя дапаможнікі для педагогаў. Увогуле, у дапамогу педагогам у 2025 годзе Акадэміяй адукацыі падрыхтавана 85 найменняў зборнікаў прыкладнага каляндарна-тэматычнага планавання для 1—11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. 13 найменняў будуць размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: па іспанскай, французскай, кітайскай мовах і гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі для 11 класа.

— У мінулым навучальным годзе педагагічная грамадскасць краіны высока ацаніла ваш праект “Рэс­пуб­ліканская метадычная школа: урок XXI стагоддзя”. Ці атрымае ён працяг сёлета?

— Так. У новым навучальным годзе Акадэмія адукацыі працягне рэалізацыю гэтага метадычнага праекта, які сапраўды стаў папулярным. У яго аснове комплексныя выязныя заняткі, якія ўключаюць правядзенне адкрытага ўрока, майстар-класа ў канкрэтнай установе адукацыі па пэўнай тэматыцы. У межах такіх заняткаў настаў­нікам прапануецца актуальны матэрыял па выкарыстанні сучасных тэхналогій, метадаў і прыёмаў навучання. Яшчэ адной іх асаб­лівасцю з’яўляецца шырокае прымяненне актыўных метадаў навучання, пры гэтым самі педагогі дынамічна ўзаемадзейнічаюць паміж сабой, вядуць змястоўны дыялог, сумесна вырашаюць педагагічныя задачы і разві­ваюць прафесійныя ідэі.

Тэмы выязных заняткаў вызначаюцца з улікаў запытаў настаўнікаў. Як правіла, гэта найбольш актуальныя пытанні методыкі навучання вучэбным прадметам: “Фарміраванне функцыянальнай адукава­насці вучняў сродкамі вучэбнага прадме­та”, “Кантрольна-ацэначная дзейнасць настаўніка на ўроку”, “Фарміраванне пазнавальнай цікавасці вучняў на вучэбных занятках”, “Тыпы і віды ўрокаў. Патрабаванні да сучаснага ўрока”.

Адкрытыя ўрокі аналізуюць метадысты, кіраўнікі школ, настаўнікі. Па выніках праведзенага аналізу Акадэміяй адукацыі і рэгіянальнымі інстытутамі развіцця адукацыі распрацоўваюцца рэкамендацыі па методыцы падрыхтоўкі і правядзення сучаснага ўрока. З кастрычніка 2024 года праве­дзена 16 комплексных выязных заняткаў (наведаны і прааналізаваны ўрокі геаграфіі, біялогіі, хіміі, фізікі, гісторыі, беларускай літаратуры). З матэрыяламі можна азнаёміцца тут: https://akademy.by/index.php/ru/metodic/metod-soprovozhdenie/38-metod-deyatelnost/metod-soprovozhdenie-obrazov-prosessa/1380-republ-method-school.

Акадэмія адукацыі ажыццяўляе навукова-метадычнае суправаджэнне дзейнасці педагагічных кадраў. У аснове такой працы — стварэнне ўмоў для развіцця прафесійных кампетэнцый педагогаў, якія спрыяюць дасягненню высокай якасці адукацыі, бесперапыннаму развіццю і ўдасканаленню сістэмы адукацыі.

— А ці працягне сваю работу яшчэ адзін ваш праект “Анлайн-школа для педагогаў”? Педагогі адзначалі яго зручнасць і карысць.

— Безумоўна. Са жніўня па снежань ужо запланавана 56 анлайн-мерапрыемстваў з ахопам больш за 200 чалавек. Рэспубліканс­кі праект “Анлайн-школа для педагогаў” — інавацыйная пляцоўка для павышэння кваліфікацыі і асваення новых форм і метадаў навучання і выхавання, кіравання ўстановай адукацыі. Праграма анлайн-мерапрыемстваў арыентавана на развіццё прафесійных кампетэнцый і авалоданне новымі метадамі ўзаемадзеяння ў адукацыйным асяроддзі. Праект распрацоўваўся для шырокай аўдыторыі педагагічных работнікаў — метадыстаў, кіраўнікоў і намеснікаў кіраў­нікоў устаноў адукацыі, педагогаў-прадметнікаў, класных кіраўнікоў, педагогаў-псіхолагаў і сацыяльных педагогаў, выхавальнікаў устаноў дашкольнай адукацыі і іншых спецыялістаў. Цяпер анлайн-школа прапануе больш за 10 мерапрыемстваў штомесяц. Кожны педагог зможа знайсці для сябе актуальныя тэмы, якія адпавя­даюць яго інтарэсам і запытам. Фарматы правядзення прафесійных сустрэч: вэбінары, семінары, практыкумы, метадычныя масты, круглыя сталы. Анлайн-школа даступная па спасылцы https://new.academy.edu.by.

— Не магу не адзначыць яшчэ адзін ваш маштабны праект — новы адукацыйны партал для педагогаў “УЧИМсяВМЕСТЕ.БЕЛ”.

— Гэты рэсурс — інавацыйная платформа, створаная для прафесійнага і асобаснага развіцця педагогаў, дзе сабраны матэрыялы, якія адпавядаюць запытам сучаснага адукацыйнага асяроддзя.

Інфармацыя на партале скампанава­на па раздзелах. Тут вы знойдзеце ўсё неабходнае: матэрыялы рэспубліканскай метадычнай школы, анлайн-школы для педагогаў. У раздзеле “Навучаючы, выхоўваем” прадстаўлены метадычныя матэрыялы для педагагічных работнікаў, якія ажыццяў­ляюць суправаджэнне выхаваўчай работы з навучэнцамі. Раздзел “Штучны інтэлект: за і супраць?” дае доступ да матэрыялаў з семінараў у ПВТ, да метадычных рэкамендацый па выкарыстанні тэхналогій штучнага інтэлекту ў адукацыйным працэсе. Тут жа размешчаны відэазапісы анлайн-сустрэч з пераможцамі і лаўрэатамі конкурсу метадычных распрацовак з выкарыстаннем тэхналогій ШІ, пералік сеткавых сэрвісаў, якія выкарыстоўваюць тэхналогіі ШІ.

Адукацыя — найважнейшы інстытут сацыялізацыі падрастаючага пакалення, які павінен забяспечваць не толькі навучанне, але ў першую чаргу выхаванне асобы.

Асобна хачу звярнуць увагу на раздзел “Культурны код беларуса”, дзе прадстаўлены відэаматэрыялы, спасылкі на сайты музеяў Рэс­публікі Беларусь, якія можна выкарыстоўваць пры арганізацыі выхаваўчых мерапрыемстваў з мэтай фарміравання пачуцця любові да малой радзімы, развіцця ў вучняў цікавасці да гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

https://learning.akademy.by/index.php/ru — спасылка на рэсурс.

— Важнай задачай Акадэміі адукацыі з’яўляецца навукова-метадычнае забеспячэнне выхаваўчай работы ва ўстановах адукацыі. Што зроблена ў гэтым напрамку? Якія планы на будучыню?

— Цяпер ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі рэалізуецца шэраг рэспуб­ліканскіх інфармацыйна-адукацыйных праектаў, сярод якіх ужо вядомыя “Школа актыўнага грамадзяніна”, “Адзіныя ўрокі”. З мэтай павышэння эфектыўнасці ідэалагічнага, грамадзянскага, патрыятычнага выхавання навучэнцаў з 1 верасня 2024 года рэалізуецца вучэбная праграма тэматычных заняткаў для 2—11 класаў “Я. Мая сям’я. Мая Радзіма”. Навукова-метадычнае суправаджэнне гэтых праектаў забяспечвае Акадэмія адукацыі.

Будучыня беларускага грамадства і дзяржавы шмат у чым залежыць ад нашай моладзі, яе прававой, палітычнай адукаванасці, актыўнасці ў выбарчым працэсе. У сувязі з гэтым важным напрамкам выхавання з’яўляецца фарміраванне прававой культуры будучых выбаршчыкаў, іх актыўнай жыццёвай пазіцыі. У сувязі з гэтым Акадэміяй адукацыі сумесна з Цэнт­ральнай выбарчай камісіяй Рэспуб­лікі Беларусь распрацаваны метадычныя матэрыялы для правядзення ў 9—11 класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі адзіных інфармацыйных гадзін па пытаннях выбарчага права. Яны размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (https://vospitanie.adu.by/images/2025/08/matritsy-izbirat-pravo.pdf).

У верасні будзе аб’яўлены ўжо другі конкурс “Адкрываем Беларусь”, які пра­водзіцца па ініцыятыве Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы пры Адмі­ністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Источник: https://nastgaz.by