Моўчадзь пакарылася жукоўшчынцам

Прачытаўшы артыкул “Ёсць ідэя: стварыць клуб турыстаў-воднікаў” у № 39 газеты “Перамога”, педагогі Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы захапіліся цікавай прапановай.

Прафсаюзны камітэт установы вынес на абмеркаванне пытанне ў сваім калектыве. Настаўнікі ідэю падтрымалі. А чаму б і не: так можна далучыцца да здаровага ладу жыцця, авалодаць навыкамі воднага турызму, і, вядома ж, у год 75-годдзя Вялікай Перамогі наведаць памятныя мясціны, звязаныя са старонкамі ваеннай гісторыі Дзятлаўшчыны. Таму заклік кіраўніка Дзятлаўскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба прыйшоўся дарэчы.

У водны паход на байдарках па рацэ Моўчадзь калектыў меркаваў адправіцца разам з дзецьмі, а заадно ажыццявіць падарожжа па мясцінах баявой славы Дзятлаўскага раёна.

Ад’езд быў арганізаваны ад аграгарадка Жукоўшчына. Па дарозе ў Дзятлава турысцкая група наведала памятны знак у Шаркутовым лесе, на месцы расстрэлу жыхароў вёскі Погіры, дзе ўсклалі кветкі. Затым маршрут пралёг да абеліска Славы ў Дзятлаве.

У райцэнтры наведалі фізкультурна-спартыўны клуб, узялі ўсё неабходнае для сплаву і накіраваліся ў гарадскі пасёлак Наваельня, дзе спачатку аддалі даніну памяці загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны воінам і ўсклалі кветкі да мясцовага помніка.

Адсюль і пачаўся  водны маршрут. Група сплаўлялася на байдарках па прыгожай рацэ Моўчадзь. Было вельмі прыемна любавацца цудоўнымі краявідамі гэтых  мясцін. Каля Новаяльнянскай ГЭС зрабілі “абнос” грэблі злева. Далей плылі спакойна, трымаліся адзін аднаго. На шляху сустракаліся розныя перашкоды, але пераадольваць іх было цікава. Аднак на павароце з-за набранай хуткасці адна з байдарак не ўтрымалася і перакулілася. Турысты-воднікі не разгубіліся і самі справіліся з сітуацыяй, бо іх утрымлівалі на вадзе ратавальныя камізэлькі. Тым не менш, зрабілі невялікі прыпынак, каб “пацярпелыя” змаглі пераапрануцца. А ўжо пасля імкнуліся хутчэй даплыць да пункту прызначэння.

На “фінішы” ў вёсцы Баравікі арганізавалі святочны стол са смажанымі каўбасамі. Доўга дзяліліся новымі ўраджаннямі. А па дарозе дахаты пабылі яшчэ і на памятным абеліску ў вёсцы Баравікі.

У Жукоўшчыну вярталіся з бадзёрым настроем. Для нашага калектыву водны паход, прысвечаны 75-годдзю Перамогі  савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, атрымаўся цікавым і запамінальным. Паспяхова ажыццявіўшы першую вандроўку па Моўчадзі на байдарках, мы заклікаем і іншых аматараў адпачынку на ўлонні прыроды пераймаць водную эстафету і цікава адпачываць у родных мясцінах летам 2020 года.

Ірына УЛАСЕВІЧ,
старшыня прафсаюзнай арганізацыі Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы