Захаваць традыцыі, павысіць якасць працы і раскрыць дзіцячыя таленты: лаўрэатамі прэміі ФПБ сталі выдатныя педагогі
15.4.2025
Лаўрэатамі прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі сталі прадстаўнікі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.
Нашы калегі адзначаны ў намінацыях “За значны ўклад у галіне якасці” і “Сацыяльная сфера: за высокія дасягненні ў працы”, паведамляе карэспандэнт “Настаўніцкай газеты”.
У намінацыі “За значны ўклад у галіне якасці” прэмія ФПБ прысуджана прафесару кафедры машыназнаўства і тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіляў інжынернага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Яўгену Аўчыннікаву. Па словах Яўгена Вітальевіча, адным з напрамкаў яго даследаванняў з’яўляецца распрацоўка цвёрдых і звышцвёрдых пакрыццяў з выкарыстаннем графену. Гэта дазволіць атрымаць новы клас нанакампазіцыйных пакрыццяў, якія валодаюць нізкім каэфіцыентам трэння і высокай зносаўстойлівасцю ў адносінах да пакрыццяў, якія атрымліваюцца традыцыйнымі метадамі. Гэты інавацыйны праект рэалізуецца ў цесным супрацоўніцтве з ФТІ НАН Беларусі і ФТІ імя А.Ф.Іофе РАН.
— Наша доўгатэрміновая мэта — стварэнне рэгіянальнага цэнтра плазмахімічных тэхналогій, — дзеліцца Яўген Аўчыннікаў. — Гэты цэнтр забяспечыць патрэбы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў. Аднак стварэнне такога маштабнага цэнтра патрабуе значных інвестыцый, і без дзяржаўнай падтрымкі нам не абысціся
















