“Беларусь і Расія – агульная гісторыя, агульны лёс”

3.4.2025

Пад такой назвай у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі прайшла дыялогавая пляцоўка.

Удзел у ей узялі і члены Дзятлаўскай раеннай арганізацыі Прафсаюза.

– 2 красавіка мы адзначаем Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Яшчэ больш згуртавала братнія народы сумесная барацьба з фашызмам у гады Вялікай Айчыннай вайны. Сёлета Беларусь і Расія адзначаюць 80-годдзе Перамогі савецкага народа. Важная ў жыцці Саюзнай дзяржавы дата адлюстроўвае братэрства і сяброўства, добрасуседства, узаемаразуменне і ўсебаковае супрацоўніцтва ў самых розных сферах, – задала тон размове старшы навуковы супрацоўнік музея Вольга Цюшляева.

Дятлово. Перамога. Дятловская районная газета