

“Жывая памяць удзячных пакаленняў” на Дзятлаўшчыне
3.4.2025
Дзятлаўскі раён прымае актыўны ўдзел у патрыятычнай акцыі “Жывая памяць удзячных пакаленняў”, якая гэтымі днямі праходзіць па ўсёй Беларусі.
Яна арганізавана палітычнай партыяй “Белая Русь” і рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Белая Русь” у межах пагаднення з дабрачынным фондам Аляксея Талая.
Усе манеты, сабраныя жыхарамі Беларусі і Расіі, будуць пераплаўлены і ўвойдуць у састаў помніка, які ўрачыста адкрыюць 9 мая на Паклоннай гары ў Маскве. Даядналася да акцыі і Дзятлаўская раенная арганізація Прафсаюза.
У межах акцыі “Жывая памяць удзячных пакаленняў” у кожнага дзятлаўчаніна ёсць магчымасць зрабіць свой уклад ва ўвекавечанне подзвігу пакалення пераможцаў і матэрыяльнае ўвасабленне гістарычнай памяці. Спецыяльныя ёмістасці для збору манет усталяваны ва ўстановах адукацыі, адміністрацыйных будынках арганізацый Дзятлаўшчыны. Акцыя прадоўжыцца да 11 красавіка 2025 года.
















