ДАЙ ЛЕСУ НОВАЕ ЖЫЦЦЁ
1.4.2025
Рэспубліканская добраахвотная акцыя стартавала ў Беларусі.
З жаданнем аднавіць і зберагчы лясны фонд нашай рэспублікі да акцыі далучыліся ўстановы адукацыі Ваўкавышчыны.
Свой уклад у агульную справу ўжо ўнеслі калектывы дзяржаўных устаноў адукацыі “Дзіцячы сад №10 г.Ваўкавыска”, “Сярэдняя школа №2 г.Ваўкавыска”, “Гнезнаўская сярэдняя школа”, “Роскі дзіцячы сад”, “Краснасельскі дзіцячы сад №2”, “Субацкая сярэдняя школа”, “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці аг.Вярэйкі”, “Ваўкавыскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”.
Наперадзе яшчэ нямала працы на пасадцы леса, працы адказнай, станоўчай, працы для будучыні.
















