photo 5220203917458139345 yДакраніся да гісторыі

20.1.2025

Падарожжа ў XVIII стагоддзе і знаёмства з Валовічамі ажыцявілі ветэраны педагагічнай працы Гродзеншчыны.

17 студзеня Гродзенская абласная арганізацыя Прафсаюза арганізавала для іх экскурсію ў палацава-паркавы комплекс «Вялікі Свяцк Валовічаў».

photo 5220203917458139346 x

Яго афіцыйна адкрылі пасля рэканструкцыі 15 мая 2023 года. За амаль 2 гады Свяцк стаў адным з найбольш папулярных турыстычных маршрутаў для прафсаюзных актывістаў. У час экскурсіі ўдзельнікі пагрузіліся ў багатую гісторыю гэтага месца, даведаліся пра жыццё і дзейнасць Валовічаў, а таксама ўбачылі унікальныя элементы архітэктуры і прыродныя краявіды. Турысты вучыліся адчуваць дух часу, у якім жылі прадстаўнікі беларускіх родаў, і адкрываць для сябе новыя старонкі гісторыі роднага краю.  Такія падарожжы спрыяюць развіццю культурнай і гістарычнай свядомасці, надаючы натхненне для вывучэння і захавання гісторыі Беларусі. 

photo 5220203917458139347 y