Для Ірыны Мішчанка прафесія – гэта заклік душы
11.12.2024
На ХХІІІ рэспубліканскім справаздачна-выбарным злёце Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі “Мір дзяцінства – наша будучыня”, які праходзіў у Мінску, высокай узнагароды Цэнтральнага савета ГА “БРПА” – нагруднага знака “Ганаровы піянер Беларусі” – была ўдастоена наша зямлячка, старшыня раённай піянерскай арганізацыі, каардынатар дзейнасці моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў,
каардынатар раённага валанцёрскага клуба “Мы разам”, загадчыца аддзялення дадатковай адукацыі Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Ірына Мішчанка.
Здаецца, няма ў раёне такой сферы, звязанай з моладзевай работай, акцыямі і праектамі, да якой Ірына Анатольеўна не мела б дачынення. Сваю прафесійную дзейнасць моладзевы лідар пачынала педагогам-арганізатарам у Вензавецкай сярэдняй школе, у галіне дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі працуе апошнія 12 гадоў. Усё яе працоўнае жыццё, а гэта ўжо больш за чвэрць стагоддзя, прысвечана рабоце з падрастаючым пакаленнем.
На Дзятлаўшчыне з заслужанай узнагародай Ірыну Анатольеўну віншавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская, дырэктар Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Таццяна Ваніслаўчык.
Працяг тут













