Лауреаты Международного фестиваля искусств из Мостов и опытный сантехник и электрогазосварщик из Слонима. Рассказываем о людях, которыми гордится Гродненщина 

3.12.2024

У Дзятлаўскім раёне…

Найлепшы фінансіст – старшакласніца з Гезгалаў

Школьніца Гезгалаўскай СШ Валерыя Юргілевіч стала пераможцай ІІІ абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай адукаванасці-2024. Яна дабілася найвышэйшага 100-бальнага выніку.

Іспыты праходзілі на базе Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі ў фармаце дыстанцыйнага тэсціравання з выкарыстаннем інавацыйнай платформы MOODLE. Удзел у іх прымалі 57 таленавітых школьнікаў 9-11 класаў з усіх раёнаў Гродзеншчыны. Алімпіяднікам давялося адказаць на ​​30 складаных тэставых пытанняў па дзесяці тэмах, якія ўключалі асновы фінансавага планавання, інвестыцыі, бюджэтаванне, кіраванне асабістымі фінансамі, а таксама выканаць арыгінальнае творчае заданне па рашэнні фінансавых задач. Падрыхтавала навучэнку педагог Ірына Шумская.

Пераможцы былі адзначаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі, прадастаўленымі Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь і рэгіянальнай дырэкцыяй № 400 па Гродзенскай вобласці СберБанк.

– Аб прафесіі, звязанай з фінансамі, я не мару, бо збіраюся стаць праграмістам, – расказвае Валерыя Юргілевіч. – Аднак фінансавая адукаванасць, мяркую, патрэбна любому чалавеку. Спасцігаю яе некалькі гадоў запар, спачатку было хвалююча ўдзельнічаць у алімпіядзе, аднак я верыла ў свае сілы, вынік не прымусіў доўга чакаць. Пасля хвалюючых дыстанцыйных іспытаў мяне апанавала вялікая радасць, гонар за нашу школу, за высокі бал. Цяпер рыхтуюся да выступлення ў сталіцы, чытаю шмат літаратуры, з Ірынай Мікалаеўнай паўтараем патрабаванні заканадаўства, Канстытуцыі, праглядаем афіцыйныя сайты дзяржаўных органаў, каб запас ведаў быў трывалым.

13 снежня Валерыя Юргілевіч у горадзе Мінску прадставіць Гро-дзеншчыну і прыме ўдзел у заключным рэспубліканскім туры алімпіяды, дзе паспаборнічае з іншымі таленавітымі навучэнцамі краіны.

Працяг тут