В руках учителя — судьба страны 

11.10.2024

Ніхто не стане аспрэчваць ісціну, што любы час нараджае сваіх герояў, якімі ганарыцца зямля. А наша Карэліччына ўзгадавала нямала такіх выдатных людзей, чыя праца сёння годная пашаны і павагі, і імя яму – педагог.

 Хто атрымаў узнагароды ад ад прафесійнага саюза.

Старшыня Карэліцкай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Ірына Кучко адзначыла вялікі ўклад педагогаў у выхаванне маладога пакалення, пажадала працоўных поспехаў, здароўя і міру. Ганаровай граматай Карэліцкага раённага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі за развіццё культурна-выхаваўчай і спартыўна-аздараўленчай работы ўзнагародзілі членаў пярвічных прафсаюзных арганізацый: Ірыну Асташэвіч, начальніка аддзела адукацыі Карэліцкага райвыканкама, Мікалая Гаваку, настаўніка ДУА “Красненская сярэдняя школа Карэліцкага раёна”, Яўгена Крывашэю, настаўніка ДУА “Жухавіцкая сярэдняя школа”, Юрыя Макара, настаўніка ДУА “Ярэміцкая базавая школа імя У. А. Калесніка”, Вольгу Матусевіч, настаўніка ДУА “Красненская сярэдняя школа Карэліцкага раёна”, Ірыну Радзецкую, настаўніка ДУА “Дзіцячы сад № 2 г.п. Карэлічы”.

Па добрай, ужо існуючай традыцыі, на раённым свяце ўшаноўвалі педагогаў, прафесійнаму шляху якіх ужо не адзін дзясятак гадоў. На сцэну падняліся былыя намеснікі кіраўнікоў, ветэраны працы сістэмы адукацыі раёна: Ала Шэўка, Зінаіда Жыгала, Таццяна Гарох, Ганна Мамончык, Ганна Шугала, Галіна Калтунова, Лідзія Брылевіч, Таццяна Грыбок, Зоя Абрамчык, Алена Барыскіна, Галіна Чубрык, Таісія Мухіна, Галіна Матчак і Таісія Краўцова.

Кацярына КУКАНАВА
Фота Сяргея СТОЛЯРА