Дапамога, якую атрымаюць шматдзетныя сям’і 

6.08.2024

Як паведамілі ў аддзеле адукацыі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта, у гэтым годзе аднаразовую матэрыяльную дапамогу атрымаюць 204 шматдзетныя сям’і, у якіх выхоўваюцца 460 школьнікаў.

На гэтыя мэты выдзелена з раённага бюджэту 63200 рублёў. Выплата на аднаго школьніка складзе 30 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму на 1 жніўня 2024 года — 129,9 рубля.

Дапамогу па месцы працы за кошт сродкаў прафсаюзных арганізацый у раёне аказалі 15 сем’ям, у якіх выхоўваецца 31 дзіця на суму 1160 рублёў, а дапамога па месцы працы за кошт сродкаў наймальнікаў аказана 33 сем’ям, у якіх выхоўваецца 54 дзіцяці на суму 3760 рублёў.

У рамках правядзення штогадовай акцыі «Збяром дзяцей у школу!» для падрыхтоўкі да новага 2024-2025 навучальнага года акажуць матэрыяльную дапамогу і грамадскія арганізацыі раёна: раённае аддзяленне «Беларускі дзіцячы фонд», Карэліцкая раённая арганізацыя РГА «Белая Русь» і іншыя. Руку падтрымкі працягнуць розным катэгорыям сем’яў: шматдзетным; сем’ям, у якіх непаўналетнія прызнаны ў сацыяльна небяспечным становішчы; сем’ям, якія выхоўваюць дзіця-інваліда; малазабяспечаным, прыёмным і апякунскім сем’ям і дзецям, якія прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне і знаходзяцца ў ДУА «СПЦ Карэліцкага раёна».

Па матэрыялах Полымя