Нам даверана памяць. Экскурсія з поўным пагружэннем

09.07.2024
Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў дзятлаўчане атрымалі знакавы падарунак – магчымасць наведаць унікальны перасоўны музей “Цягнік Перамогі”, які зрабіў прыпынак у горадзе Лідзе.
На экскурсію адправіліся работнікі калектываў Дзятлаўшчыны, навучэнцы школ раёна.




Кожны вагон цягніка – інсталяцыя, якая пагружае наведвальнікаў у абстаноўку ваенных гадоў. Усяго ў саставе цягніка 9 тэматычных вагонаў, якія адлюстроўваюць гістарычныя эпізоды: перадваенныя гады, Вялікая Айчынная вайна, Перамога. Кожны музейны пакой-вагон напоўнены важнымі дэталямі: рэчы, гуки і нават пахі ствараюць атмасферу тых гадоў.

Экскурсію для гасцей правяла аўдыягід “Лідзія”, машыніст цягніка, якая ў кожным вагоне музея распавядала ўнікальныя гісторыі, узнаўляла ў памяці агульнавядомыя і лакальныя драматычныя падзеі ваенных гадоў, факты, лёсы і ўспаміны людзей. За час непрацяглай экскурсіі наведвальнікі музея на колах стараліся паспець усё: разгледзець экспазіцыю ў дэталях, праслухаць важную інфармацыю, прасякнуцца атмасферай і зрабіць некалькі кадраў на памяць.






















Дзятлаўчане падзяліліся сваімі ўражаннямі ад убачанага.

Яўген Радзюк,
навучэнец 10 класа Дварэцкай сярэдняй школы:

– Экскурсія вельмі спадабалася – максімальна насычана і інфарматыўна. Уся гісторыя Вялікай Айчыннай вайны і Вялікай Перамогі ў адным цягніку. Эфект прысутнасці надзвычайны! Ты стаіш, бачыш усё гэта, быццам у рэальнасці, хаця адбываецца ўсё на экранах, не на самой справе. Гэта не проста падарожжа ў гісторыю, але выдатная нагода адчуць, убачыць на свае вочы Вялікую Айчынную вайну. З прабітымі бартамі, адкрытым дахам, дзе лётаюць самалёты. Вельмі крута!













