img-3136cbb8a28a6304c3fe4e6dc6ee63c3-v.jpgАдпачынак з карысцю. У Малабераставіцкай школе пачаў работу лагер “Краяведы” 

04.07.2024

Выхаваўча-аздараўленчая ўстанова адукацыі з кругласутачным знаходжаннем  турысцка-краяўнаўчага профілю «Краяведы» Малабераставіцкай сярэдняй школы адчыніла дзверы для 12 дзяўчынак і хлопчыкаў.


Тэматычная змена “Юны патрыёт” аб’яднала падлеткаў пад дэвізам:

«Патрыётам быць заўсёды,

Слаўныя справы тварыць!

Радзіму сваю любіць,

Гонар з дзяцінства шанаваць,

Малодшым ва ўсім дапамагаць,

Старэйшым дабром адказваць!»

Першы дзень работы лагера  выдаўся надзвычай насычаным: ад размяшчэння з сябрамі, выбараў актыву атрада, афармлення лагера, наведвання Малабераставіцкай амбулаторыі да самага чаканага “вячэрняга вогнішча”, гульняў, спеваў і танцаў.


20240702_180350.jpg

Змена будзе доўжыцца 9 дзён і наперадзе юных патрыётаў чакае шэраг цікавых мерапрыемстваў: танцавальныя праграмы, спартыўныя спаборніцтвы, працоўныя рэйды, валанцёрскія акцыі, сустрэчы з пагранічнікамі і выратавальнікамі, сяброўская сустрэча з выхаванцамі суседняга лагера, гульні, кінакафэ, заняткі ў краязнаўчай лабараторыі, наведванні і работа ў народным гісторыка-краязнаўчым музеі “Вытокі”, патрыятычныя святы і шмат іншых мерапрыемстваў, у якіх падлеткі могуць паказаць свае веды, творчасць, эрудыцыю, лоўкасць і смеласць, любоў і павагу да Радзімы, дабрыню і міласэрнасць.

20240702_233332.jpg

Самае чаканае мерапрыемства для дзяцей – экскурсія-падарожжа ў Брэсцкую крэпасць. А самае любімае – гэта «вячэрняе вогнішча», дзе можна пагутарыць, паспяваць, патанцаваць.

Спадзяемся, што дзяўчынкі і хлопчыкі правядуць свой вольны час эфектыўна, крэатыўна і з карысцю.

Наталля СІЦЬКО, дырэктар ВАУА  “Краяведы” Малабераставіцкай сярэдняй школы