Вахта памяці і кніжная выстава

25.06.2024
У аграгарадку Малая Бераставіца адзначылі Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа
22 чэрвеня ў філіяле «Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка» адбылася прэзентацыя кніжнай выставы-памяць «Вайны свяшчэнныя старонкі навекі ў памяці людской».
Пазнаёміцца з ёй прыйшлі выхаванцы прышкольнага лагера «Сонейка» і ваеннаслужачыя пагранічнай заставы «Сямёнаўка». З цікавасцю і трапятаннем у сэрцы слухалі маленькія чытачы аповяд бібліятэкара пра пачатак вайны, пра тых, каму прыйшлося стаць на абарону сваёй Радзімы, пра тое, як нараўне з дарослымі з фашыстамі змагаліся дзеці і здзяйснялі подзвігі .
Шмат цікавага аб сваёй службе на граніцы вучням расказалі пагранічнікі. Потым усе разам далучыліся да ўсебеларускай вахты памяці, што прайшла ля помніка землякам у аграгарадку Малая Бераставіца.
















