У Астраўцы прайшло выязное пасяджэнне маладзёжнага савета Гродзенскага абкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі 
10.05.2024
Маладыя, крэатыўныя і ініцыятыўныя педагогі з Астравецкага, Ашмянскага і Смаргонскага раёнаў сабраліся ў СШ№3. 


На базе гэтай установы прайшло выязное пасяджэнне маладзёжнага савета Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Удзельнічалі ў форуме і прафсаюзныя лідары педагогаў Гродзеншчыны і Астравеччыны Лэла Шпак і Марына Кутовіч, старшыня раённага савета дэпутатаў Генадзь Бычко. Экскурсія па СШ№3, абмеркаванне статуса маладога педагога і прадугледжаных прэферэнцый, рэалізацыя праектаў і ініцыятыў, ускладанне кветак да помніка загінулым землякам у аграгарадку Гервяты і наведванне інфармацыйна-трэніровачнага цэнтра Беларускай АЭС – для маладых педагогаў нашага рэгіёна дзень быў насычаны на сустрэчы, падзеі і эмоцыі.

 

Осторовецкая правда