

Тут адкрыты абласны рэсурсны цэнтр, работа якога накіравана на ўкараненне новых тэхнік выяўленчай дзейнасці. Выхаванцы сада не першы год малююць, напрыклад, ватнымі палачкамі і ніткамі, крупамі і соллю, займаюцца кляксаграфіяй з выкарыстаннем трубачак і з задавальненнем карыстаюцца штампамі з бульбы. У кожнага сада Ашмянскага раёна ёсць свае адметнасці. Прычым сетка устаноў дашкольнай адукацыі пашыраецца. Так, у сучасным дзіцячым садзе, які, як плануецца, адкрыецца ў маі ў гарадскім мікрараёне на вуліцы Барунскай, садзейнічаць развіццю спартыўных інтарэсаў выхаванцаў будзе не толькі басейн, але і скаладром