Настаўніца выступіла на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра
22.02.2024
Чарнавус Алена Аляксандраўна, настаўнiца беларускай мовы i лiтаратуры, член ППА ДУА "Радунская сярэдняя школа" Воранаўскага раёна, 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы прыняла ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве "Дзень роднай мовы. Мелодыка маёй душы", якое праходзiла ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.
Урыўкі з лепшых твораў беларускай літаратуры гледачам прапанавалі людзі розных прафесій і статусаў, пасад і ўзростаў. Але аб'ядноўвае іх адно — шчырая любоў да роднай мовы. На галоўнай сцэне тэатра Алена Аляксандраўна пранікнёна прачытала верш У.Караткевіча "На Беларусі Бог жыве".














