IMG-9a7f68fdee6175c74859cf5e908e110b-VРускай мове дай разгрузку, размаўляй па-беларуску!

 

21.02.2024

Сёння ў Дзіцячым садзе №4 г.Скідзеля, пры падтрымцы прафосюзнага камітэта, прайшла акцыя, прысвечаная святкаванню Міжнароднага дня роднай мовы.

Бацькі выхаванцаў і супрацоўнікі выцягвалі паперкі з напісанымі словамі на беларускай мове і павінны былі перавесці іх на рускую мову. Хто перакладаў правільна-атрымліваў цукерку. Такім чынам мы стварылі добры настрой на ўвесь дзень!