Міжнародны дзень роднай мовы ў Гродзенскім районе
Сёння, 21 лютага, у сярэдняй групе № 5 ДзУА "ДЦРР аг.Верцялішкі", прайшоў дзень роднай мовы. У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай.
Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе
У мiжнародны Дзень роднай мовы працаўнiкi "Прагрэс-Верцялiшкi", педагогi i вучнi Верцялiшкаўскай школы прынялi ўдзел у напiсаннi тэкста "Сімвал бязмерных выпрабаванняў беларусаў". Вучні і настаўнікі Путрышкаўскай сярэдняй школы ім.Ф.Л.Крайніка таксама змаглі праверыць свае веды па беларускай мове. Вельмi прыемна было атрымаць выданыя адзнакi!!!


















