Калядкі ў Гродзенскім раёне

08.01.2024

Сёння ў Дзіцячым садзе № 4 г. Скідзеля, пры падтрымцы прафсаюзнага камітэта, прайшло свята "Калядкі".

Калядоўшчыкі падарылі дзецям і супрацоўнікам дзіцячага саду добры эмацыянальны настрой. Яны выканалі калядныя песні, прыказкі, услаўляючы Каляду. Вадзілі карагоды, гулялі ў народныя гульні, ладзілі вясёлыя пераплясы, спявалі песні і прыпеўкі. Удзельнічаючы ў падобных мерапрыемствах, выхаванцы далучаюцца да нацыянальнай культуры і традыцый.