 Час зносін “Душою маладыя, сэцам залатыя”
Час зносін “Душою маладыя, сэцам залатыя”

04.10.2023
Добрай традыцыяй у Канвелішскай сярэдняй школе стала адзначаць дзень павагі да старэйшага пакалення. Гэта не толькі свята, але і магчымасць адпачыць і ўспомніць былыя гады маладосці.
У госці былі запрошаны былыя работнікі школы, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку. У гэты дзень пажылыя людзі пачулі ў свой адрас шчырыя пажаданні добрага здароўя, выдатнага настрою і актыўнага даўгалецця. Яны атрымалі зарад бадзёрасці і станоўчых эмоцый. А вучні даведаліся пра гісторыю школы і аграгарадка ад жывых сведкаў.







 
                    
					

 
 
 
 












