Прынята пастанова ўрада, якая рэгламентуе нормы харчавання ва ўстановах адукацыі

20.09.2023

Гаворка ідзе пра пастанову ўрада № 555, якая ўносіць змяненні ў пастанову Савета Міністраў Рэспуб­лікі Беларусь ад 27 красавіка 2013 года № 317 “Аб нормах харчавання і грашовых нормах расходаў на харчаванне навучэнцаў, а таксама ўдзельнікаў адукацыйных мерапрыемстваў з ліку асоб, якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі».

 

 

Дакументам зменены грашовыя нормы расходаў:

§     на харчаванне навучэнцаў у дзіцячых садах, дашкольных цэнтрах развіцця дзіцяці, спецыяльных дзіцячых садах, установах агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, у спецыяльных школах і спецыяльных школах-інтэрнатах пры засваенні зместу адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі.

Так, у дзень на аднаго навучэнца ва ўзросце:

§        ад 1 года да 3 гадоў прадугледжана норма расходу грашовых сродкаў на харчаванне ў памеры 3,59 рубля (раней 3,26 руб­ля) пры 10,5-гадзіннай працягласці знаходжання ва ўстанове адукацыі, пры 12-гадзіннай — 4,62 рубля (раней 4,16 рубля);

§        ад 3 да 7 гадоў — 4,71 рубля (раней 4,24 рубля) і 5,71 рубля (раней 5,14 рубля) адпаведна;

§     на харчаванне навучэнцаў у санаторных дзіцячых садах, санаторных групах, санаторных спецыяльных групах, санаторных групах інтэграванага навучання і выхавання з працягласцю знаходжання 12—24 гадзіны:

§        на аднаго навучэнца ва ўзросце ад 1 года да 3 гадоў прадугледжана 5,97 рубля (раней 5,28 рубля);

§        ад 3 да 7 гадоў — 7,37 рубля (раней 6,52 рубля);

§        ад 3 да 7 гадоў (дыета П) — 7,33 рубля (раней 6,51 рубля).

Таксама павышаны грашовыя нормы расходаў для названых катэгорый навучэнцаў, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання. Абноўлены нормы харчавання ў гэтых установах адукацыі.

Нормы харчавання і грашовыя нормы расходаў скарэкціраваны для навучэнцаў:

·                  у цэнтрах карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі з рознай працягласцю знаходжання;

·                  у пачатковых школах, базавых школах, сярэдніх школах, гімназіях, ліцэях, гімназіях-каледжах мастацтваў і ўстановах вышэйшай адукацыі пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, спецыяльных школах, у тым ліку групах прадоўжанага дня, пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі;

·                  у санаторных школах-інтэрнатах, санаторных школах-інтэрнатах для дзяцей з туберкулёзам і рызыкай развіцця гэтага захворвання;

·                  у спецыяльных школах-інтэрнатах;

·                  ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай, дадатковай адукацыі дарослых пры засваенні зместу адукацыйных праграм прафесійна-тэхнічнай адукацыі;

·                  у аздараўленчых лагерах дзённага і кругласутачнага знаходжання;

·                  у адукацыйна-аздараўленчых цэнтрах, аздараўленчых лагерах кругласутачнага знаходжання ваенна-патрыятычнага профілю, працы і адпачынку, установе адукацыі “Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк”;

·                  якія пражываюць у інтэрнатах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і інтэрнаце Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа.

Устаноўлены таксама нормы расходаў на харчаванне ўдзельнікаў адукацыйных і іншых мерапрыемстваў з ліку асоб, якія вучацца ва ўстановах адукацыі, у залежнасці ад узроўню іх правядзення (ад 5,49 да 12,5 рубля ў дзень на аднаго ўдзельніка).

 

Источник: https://nastgaz.by/yakiya-grashovyya-normy-rashodau-na-harchavanne-navuchentsau-pradugledzhany-u-getym-godze/