Тэматычны тыдзень "Беларуская скарбонка"

09.08.2023

Тэматычны тыдзень "Беларуская скарбонка" у ДУА "Дзiцячы сад N18 г.Слонiма" прайшоў цікава і пазнавальна. Выхаванцы адправілася ў займальнае падарожжа-віктарыну па роднаму краю.

Дзве каманды хлопчыкаў і дзяўчынак, "Бусляняты" і "Зубраняты", прадэманстравалі свае веды аб беларускім краі. Яны прынялі ўдзел у інтэрв'ю, дзе збіралі цудоўныя беларускія словы ў саламяную шкатулку, паказалі свае мастацкія здольнасці падчас малявання прыроды Беларусі, праявілі хуткасць у эстафеце "Хто хутчэй збярэ бульбу". Падарожжа вельмі спадабалася усім удзельнікам.