«Горжусь своей страной!» Герои проекта «Ровесники молодой Беларуси» – о достижениях суверенной республики

04.07.2023

Часто ли мы задумываемся о том, что в родной стране вызывает у нас наибольшую гордость? Какие достижения независимой Беларуси навсегда вошли в историю и запечатлелись в нашей памяти и сердцах? В преддверии Дня Независимости Республики Беларусь спросили об этом у людей, которые росли и развивались вместе со страной и хорошо знают, как происходило ее становление. В блиц-опросе корреспондентов «ГП» – герои проекта «Ровесники молодой Беларуси». 

 

Ірына Каратай, настаўніца беларускай мовы  і літаратуры гімназіі №1 горада Навагрудка: «Найвялікшы гонар выклікае тое, што Беларусь застаецца краінай міра, супакою і дабра»
– Дзень Незалежнасці – выдатная дата для ўсіх беларусаў. Яна напамінае аб тым, якім коштам далася нашаму народу незалежнасць, падкрэслівае яе каштоўнасць і застаўляе задумацца аб будучыні. Гэтае свята – сімвал суверэнітэта краіны і адзінства грамадства, міра і стабільнасці, свята мужнасці і гераізму, гонару і неўміручай славы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Напэўна, менавіта такія знакавыя і маштабныя дзяржаўныя святы даюць падставу задумацца аб тым, што ўвогуле значыць незалежнасць. Якой стала наша краіна за гады станаўлення? Чым мы – сучаснае пакаленне – можам ганарыцца і што павінны зрабіць дзеля таго, каб захаваць сваю Беларусь?

Я ўжо дала сабе адказ на гэтыя пытанні. У мяне як у маці і настаўніка найвялікшы гонар выклікае тое, што, нягледзячы на ўсе цяжкасці і знешнія выклікі, Беларусь застаецца краінай міра, супакою і дабра. Мы ідзем па шляху росквіту і стварэння, цвёрда ўпэўнены ў сваёй будучыні і ў адзінстве будуем сваю краіну. Я ганаруся, што жыву ў краіне, дзе чалавек на першым месцы. Дзе малодшае пакаленне ведае сваю гісторыю і з павагай адносіцца да ветэранаў. Дзе падтрымліваюць сем’і, дзе развіваюць сацыяльную сферу, дасягаюць выдатных поспехаў у медыцыне, навуцы, сельскай гаспадарцы. Дзе пякуць самы смачны і духмяны ў свеце хлеб, заўсёды імкнуцца да міру і беражліва захоўваць кожную крупіцу гістарычнай праўды. 

Читать больше