Вандроўка ў Залессе

26.06.2023

Настаўнікі і ветэраны педагагічнай працы ДУА "Гімназія №1 імя Ф.М.Сінічкіна г.Слоніма" адправіліся ў захапляльную вандроўку ў Залессе, у сядзібу М.К.Агінскага.

Прыгожы маёнтак у беларускай вёсачцы перайшоў ва ўласнасць Міхаіла Клеафаса з лёгкай рукі яго роднага дзядзькі, які падарыў яму адну са шматлікіх сваіх сядзібаў, дзе Агінскі разам са сваёй сям'ёй пражыў не адно дзесяцігоддзе. Арамя багатага палаца, у сядзібу ўваходзіла шмат цікавых пабудоў.

Пры жыцці Міхаіл Клеафас Агінскі вельмі любiў кветкi, таму пасля кожнай замежнай паездкі ён улюбляўся ў якую-небудзь дзівосную расліну, якая імгненна з'яўлялася на беларускай зямлі. У парку выдатна захаваліся два масіўныя валуны, прысвечаныя настаўніку Ралею і паўстанню Тадэвуша Касцюшкі. У палацы размясціўся літаратурны музей Міхаіла Клеафаса Агінскага, дзе для шматлікіх наведвальнікаў функцыянуе ўтульнае кафэ, а мэбля падабрана ідэнтычна той, якой магла карыстацца сям'я вядомага кампазітара і палітыка.