У ДОБРЫ ШЛЯХ, ВЫПУСКНІКІ!

25.05.2023

Апошні званок у апошні раз склікаў на святочнае мерапрыемства выпускнікоў дзяржаўнай установы адукацыі «Канвелішская сярэдняя школа» Воранаўскага раёна.

Па традыцыі пасля цырымоніі адкрыцця ўрачыстай лінейкі выпускнікоў павіншавала дырэктар школы Наталля Віктараўна Якжык. Цёплыя словы віншавання прагучалі і ад старшыні раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ліліі Раманаўны Валынец, старшыні Канвелішскага сельскага савета Ірыны Янаўны Пільжыс, першай настаўніцы Нядведскай Святланы Іванаўны, класнага кіраўніка Русак Ганны Францаўны, бацькоў і вучняў. Традыцыйным стала выкананне развітальнага вальса. Напрыканцы мерапрыемства выпускнікі 11 класа разам з класным кіраўніком запусцілі ў паветра шары.

У ДОБРЫ ШЛЯХ, ВЫПУСКНІКІ!