Музыка як сродак выхавання любві да роднага краю

29.01.2024

Сустрэча з музыкай, фальклорам развівае ўяўленне дзяцей, дапамагае выхаваць у іх пачуццё любові да роднага краю і навакольнага асяродзя. Творы вуснай народнай творчасці фарміруюць любоў да традыцый свайго народа, садзейнічаюць развіццю асобы ў духе патрыятызму.

 

Вялікая работа ў гэтым накірунку вядзцца ў дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы сад №4 г. Смаргоні”. Музычныя кіраўнікі Райбе С.І., Казакевіч А.У. атрымліваюць шматлікія ўзнагароды і словы ўдзячнасці за падрыхтоўку выхаванцаў у шматлікіх конкурсах. Так, тэатральны гурток “Бураціна”, які дзейнічае ва ўстанове, стаў лаўрэатам 1 ступені ў конкурсе “Беларускія таленты” з казкай “Беражыце лес!”. Дыплом 2 ступені атрымаў Сабіла Максім і творчая група “Вясёлка” з песняй “Сена маладое”.

 

.