Прафсаюзны Дзед Мароз завітаў у Дзятлаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі

4 снежня ў рамках акцыі “Нашы дзеці” ў Дзятлаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі з падарункамі ад грамадскіх арганізацый прыйшлі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерый Макарчык, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Станіслаў Фабішэўскі, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак, старшыня раённай арганнізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк, старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар і сакратар аб’яднання Ядвіга Гушча.